Чаму кожная мапа свету няправільная — Кайла Вольф
826,005 views |
Hanna Varachkina |
TED-Ed
• March 2021
Афрыка можа змясціць чатырнаццаць Грэнландый, але пра гэта нельга здагадацца, калі паглядзець на большасць мапаў свету. Фактам з’яўляецца тое, што кожная з мап, якую стварылі людзі, няправільная. Насамрэч, немагчыма зрабіць правільную на сто адсоткаў мапу свету. Навошта нам увогуле займацца ўсімі гэтымі недакладнымі мапамі? Кайла Вольф даследуе, як нават самыя простыя змены ў дызайне мапы могуць змяніць наш пункт погляду. [Рэжысёр Globizco Studios, распавядае Аляксандра Панцэр, музыка Мануэль Борда].