Просты спосаб кінуць дрэнную звычку
18,686,442 views | Джудсан Бруар • TEDMED 2015
Ці магчыма пазбавіцца ад дрэнных звычак проста будучы зацікаўленым? Псіхіятр Джудсан Бруар вывучае стасункі паміж уважлівасцю і залежнасцю, ад курэння й пераядання да усяго таго, што мы робім, нават ведаючы, што гэта шкодна. Даведайцеся больш пра механізм развіцця звычак і адкрыйце простую, але грунтоўную тактыку, якая можа дапамагчы вам перамагчы наступную прагу да цыгарэты, чыпсаў ці адказу на смс-ку за стырном.