Return to the talk Return to talk

Transcript

Select language

Translated by Alena Zhaliazniak
Reviewed by Yauhen Klimovich

0:11 Сёння я б хацела паразмаўляць пра базісную і ўплывовую частку нашае існасці: наш голас. У кожнага з нас свой галасавы адбітак, які адлюстроўвае наш узрост, памер, і нават стыль жыцця ці асабовасць. Як напісаў паэт Лангфэлаў, "чалавечы голас -- орган ягонай душы". Я -- навуковы спецыяліст па размове, і мяне вельмі цікавіць, як голас вырабляецца. Я трохі ведаю, як яго вырабіць штучна. Менавіта гэтым я і хачу падзяліцца. Я распачну з запісу голасу, які вы, мажліва, распазнаеце. (Запіс) Сцівен Хокін: Мне здаецца, было даволі ясна, што я меў на ўвазе. Рупал Патэль: Гэта быў голас прафесара Сцівена Хокіна. Чаго вы хутчэй за ўсё не ведаеце, дык гэта тое, што гэткі самы голас можна даць і маленькай дзяўчынцы, якая не можа размаўляць з-за нейралагічнага захворвання. Факт у тым, што ўсе гэтыя асобы могуць карыстацца тым самым голасам, таму што існуючы выбар невялікі. Толькі ў ЗША жывуць 2,5 мільёны людзей, якія не могуць размаўляць, і шмат хто з іх карыстаецца кампутарнымі прыстасаваннямі для паразумення з іншымі. Значыцца, у свеце мільёны людзей, якія карыстаюцца абагульненымі галасамі, у тым ліку і прафесар Хокін, у каго гэты голас з амерыканскім вымаўленнем. Я насамрэч уцяміла гэткую адсутнасць індывідуальнасці штучнага голасу калі я была на канферэнцыі па тэхналагічных дапаможніках некалькі год таму. Я ясна памятаю, як я ўвайшла ў выставачную залу і ўбачыла, як маленькая дзяўчына размаўляе з дарослым мужчынам праз свае прыстасаванні, якія былі розныя, але галасы ім давалі аднолькавыя. Я глянула вакол і ўбачыла тую самую сітуацыю паўсюль вакол мяне,калі сотні чалавек карысталіся мо якой пяцёркай галасоў, і гэтыя галасы не пасавалі ні да іхняе постаці, ні да іхняга характару. Мы ніколі б не надзелі на дзяўчынку пратэз канцавіны таго самага памеру, што і пратэз дарослага мужчыны. Чаму ж мы ім даямо аднолькавыя пратэзы галасоў? Гэта мяне моцна ўразіла, і я захацела неяк на сітуацыю паўплываць. Я прайграю вам прыклад гучання двух людзей, у каго моцныя размоўныя праблемы. Я хачу, каб вы паслухалі, як яны гучаць. Яны вымаўляюць той самы сказ. (Першы голас) (Другі голас) Верагодней за ўсё, вы іх не зразумелі, але, спадзяюся, вы пачулі адзінкавыя якасці іхніх галасоў. Маёй наступнай ідэяй была даведацца, ці мажліва прыладзіць гэтыя другасныя галасавыя якасці і пабудаваць тэхналагічную мажлівасць, якую можна дапасаваць да кожнага паасобку, гэта значыцца кожнаму асобны голас. Я запыталася майго суаўтара, Ціма Баннела. Кандыдат навук, Баннел -- спецыяліст па сукладу мовы. Ён займаецца будаваннем нанова індывідуальных галасоў для людзей праз працэс складання запісаных прыкладаў іх голаса і пасля яго рэканструкцыі. Гэта для людзей, што згубілі голас пазней у жыцці. У нас не было пажаданага запісу прыкладаў размовы для людзей, што нарадзіліся з дэфектам голасу. Але я падумала, што можна выкарастацца рэверсіўным праектаваннем і зрабіць голас з таго, што ёсць. Гэтак мы і вырашылі зрабіць. Мы распачал на невялікай стыпендыі з Нацыянальнага навуковага фонда, і мэтай было стварыць паасобку падабраныя галасы, якія б выяўлялі адзінкавыя галасавыя асаблівасці. Мы назвалі праект VocaliD, што значыцца галасавая асабовасць. Перад тым, як паглыбіцца ў дэталі працы голаса, і да таго, як прайграць вам прыклад, я настаўлю вас трохі ў навуцы пра голас. Згода? Мы ведаем, што голас радыкальна змяняецца ў працэсе развіцця чалавека. Дзіцячыя галасы адрозніваюцца ад падлеткавых, якія ў сваю чаргу іншыя, чым дарослыя. Мы ўсе гэта чулі са свайго досведу. Другі факт: мова складаецца з аб'яднанага першаснага гуку -- вібрыцыяў галасавых складкаў -- якія праціскаюцца праз рэшту галасавога апарату. Гэта -- рэзанатары ў галаве і шыі, што хістаюцца, яны працуюць гэткім цэдалем для першаснага гуку па выпрацаванні галосных і зычных гукаў. Нам трэба першасны гук і цэдаль разам каб мець магчымасць нешта вымавіць. Усё гэтае здараецца з адным чалавекам. Як я вам ужо казала, вялікую частку майго працоўнага жыцця я правяла ў пашырэнні ведаў пра характэрыстыкі першаснага гуку людзей з цяжкімі парушэннямі мовы, і з маіх выханоджанняў бачна, што нягледзячы на парушэнні цэдаляў, людзі могуць мяняць першасны гук, ягоная вышыня, голаснасць, тэмп. Агульна яны завуцца прасодыя, і я ўжо не раз апісвала, як прасадычныя якасці людзей з парушэннямі размаўлення застаюцца. Таму, калі я зразумела, што гэтыя ж самыя якасці важны для асабовасці голасу, у мяне з'явмлася ідэя. Чаму б не ўзяць першасны гук ад чалавека, чый голас мы хочам чуць, таму што ён захаваны, і пазычым цэдаль ад кагось з аднолькавым узростам і памерам, таму што яны могуць вымаўляць, і змяшаем іх? Калі мы іх змяшаем, у нас атрымаецца настолькі чысты голас, як у сурагатнага размоўцы -- гэта таго, ад каго мы пазычылі цэдаль -- але з асабовасцю носьбіта гэтага голасу. Вельмі проста. Гэта ўся навука нашых даследванняў. Ведаючы гэтае, як далей будаваць голас? Трэба кагосьці знайсці, хто хоча стаць сурагатам. Гэта зусім не злавесная праца. Быць сурагатным донарам займае час на вымаўленне ад некалькіх сотняў да некалькіх тысячаў выказванняў. Працэс выглядае гэтак. (Відэа) Голас: Рэчы робяцца запар. Я люблю спаць. Неба блакітнае без хмар. РП: Яна гэтак будзе працягваць недзе тры ці чатыры гадзіны. Мэта не ў тым, каб сказаць усё, што носьбіт пасля кольвесь захоча сказаць, а ў тым, каб агучыць усе розныя камбінацыі гукаў, што сустракаюцца ў мове. Чым больш у цябе вымаўленняў, тым лепш гучаць будзе твой голас. Атрымаўшы гэтыя запісы трэба іх пачленаваць у маленькія кавалкі вымаўлення ў адзін ці два гукі, ці калі-нікалі цэлыя словы, якія пазней склалаюцца ў базу дадзеных. Назавем гэтыў базу банкам голасу. Прыгажосць банка голасу ў тым, што з такога банку мы можам зрабіць любы новы сказ, як, напрыклад, "Я люблю шакалад" -- усім трэба магчы гэта сказаць -- і мы пашукаем у банку, і знойдам там скадальнікі, патрэбныя для вымаўлення фразы. (Відэа) Голас: Я люблю шакалад. РП: Гэта сінтэз мовы. Гэта завецца кантатэнцыйны сінтэз, мы карыстаемся гэтай методай. Гэта не новае. Новае -- гэта як прымусіць словы гучаць як гэтая дзяўчына. Яе зваць Саманта. Мы пазнаёміліся, калі ёй было 9 год, і з тае пары наша група навукоўцаў спрабуюць пабудаваць ёй асабісты голас. Нам трэ было спачатку знайсці сурагатнага донара, пасля Саманце трэ было вымавіць некалькі выказванняў. Яна можа вымавіць толькі збольшага спалучэнні галосных, але гэтага дастаткова, каб атрымаць характэрыстыкі першаснага гуку. Тое, што здарылася далей, лепш перадаць словамі маёй дачкі. Ёй шэсць гадоў. Яна заве гэта перамешваннем колераў для фарбавання галасоў. Прыгожае параўнанне. Менавіта гэтае мы й робім. Голас Саманты бы сканцэнтраваная сумесь чырвонае харчовае фарбы, якую мы можам дадаць да запісаў яе сурагата, каб атрымаць гэткі ружовы голас. (Відэа) Саманта: Ааааааааааааа. РП: Таму зараз Саманта можа сказаць наступнае. (Відэа) Саманта: Гэты голас толькі для мяне. Не дачакаюся яго выкарастаць з сябрамі. РП: Дзякуй. (Воплескі) Мне ніколі не запамятаваць ейнае мяккае ўсмешкі, якая расплылася па твары, калі яна ўпершыню пачула гэты голас. Зараз мільёны людзей па свеце, такіх, як Саманта, мільёны, а мы нават яшчэ і не паглыбіліся ў прадмет. Што мы дасель зрабілі, дык назбіралі некалькі сурагатных размоўцаў з розных частак ЗША, якія ахвяравалі свае галасы, і імі мы карыстаемся, каб стварыць нашыя першыя індывідуальныя галасы. Але ж працы яшчэ пройма. Сурагат Саманты жыве недзе на сярэднім захадзе краіны, ён -- чужэнец, але падараваў ёй голас. Я -- навуковец, і вельмі задаволена, што нарэшце гэтую працу можна вынесці з лабараторыі ў свет, каб убачыць сапраўдны ўплыў на нечае жыццё. Далей я хачу з вамі падзяліцца тым, як гэтую працу можна пасунуць на наступны ўзровень. Я ўяўляю свет сурагатных донараў розных заняткаў, розных памераў, розных узростаў, якія аб'ядноўваюцца ў жаданні даць людзям галасы, якія настолькі ж каляровыя, як і людскія асабовасці. Каб гэта дасягнуць мы спачатку зрабілі старонку на інтэрнэт, VocalID.org, каб злучыць тых, хто хоча далучыцца ў якасці донару голасу, ці донару экспертных ведаў, ці якой-кольвесь ролі, каб ажыцявіць гэтае мае бачанне. Кажуць, што донарства крыві бароніць жыццё. А донарства голасу мяняе жыццё. Усё, што для гэтага трэба -- некалькі гадзін размовы ад сурагатнага размоўцы, і хоць бы адзін галосны гук ад носьбіта новага голасу, і мы можам стварыць адзінкавую галасавую асабовасць. Гэта з навуковага пункту гледжання. Я хочу скончыць прамову звярнуўшысы да чалавечага боку, які мяне ў працы сапраўды натхняе. Недзе 5 год таму мы сканструктавалі наш першы голас, маленькаму хлопчыку Вільяму. Калі яго маці ўпершыню пачула гэты голас, яна сказала: "Гэтак бы Вільям гучаў, "калі б "мог размаўляць." Тут я ўбачыла, як Вільям піша нешта на сваім прыстасаванні. Мне было цікава, пра што ён думае. Уявіце сабе, што вы размаўляеце чужым голасам 9 год, і раптам знайшлі свой. Уявіце. Вось што ён сказаў: "Ніколі мяне не чуў." Дзякуй. (Воплескі)