Return to the talk Return to talk

Transcript

Select language

Translated by Hanna Baradzina
Reviewed by Alena Zhaliazniak

0:11 Адныя з самых найцудоўнешых успамінаў майго дзяцінства - пра тое, як я бавіла час са сваёй бабуляю, Мамар, у нашай хаце на чатыры сям'і ў Брукліне, Нью-Ёрк. Ейны пакой быў аазісам. Гэта было месца, дзе я магла ўпотай выпіць кубачак кавы, якая насамрэч была ўсяго толькі цёплым малаком з невялікім намёкам на кафеін. Яна любіла жыццё. І нягледзячы на тое, што яна працавала на фабрыцы, яна адкладвала свае капейкі і падарожнічала па Еўропе. І я памятаю, як мы праглядалі тыя здымкі з ёю, а потым танчылі пад яе ўлюбёную музыку. А потым, калі мне было восем, а ёй 60, нешта змянілася. Яна больш не працавала і не падарожнічала. Яна больш не танчыла. Больш не было часу на каву. Мая маці прапусціла працу і павяла яе да дактароў, якія не маглі паставіць дыягназ. І мой бацька, які працаваў уночы, праводзіў з ёй кожны дзень, проста каб упэўніцца, што яна пад'ела. Клопат пра яе стаў займаць увесь час нашай сям'і. І да таго часу, калі дыягназ быў пастаўлены, яна была ўжо ў цяжкім стане. Цяпер многія з вас лёгка расшыфруюць ейныя сімптомы. Мая бабуля была ў дэпрэсіі. У цяжкой, жыццязмяняльнай дэпрэсіі, з якой яна так ніколі і не выйшла. У той час так мала было вядома пра дэпрэсію. Але нават зараз, 50 гадоў пасля таго, нам яшчэ шмат што ёсць даведацца. Сёння мы ведаем, што жанчыны на 70 адсоткаў больш падвергнутыя дэпрэсіі на працягу свайго жыцця у параўнанні з мужчынамі. Але нават пры такім вялікім распаўсюдзе жанчын няправільна дыягнастуюць у 30-50 адсотках выпадкаў. Цяпер нам вядома, што жанчыны часцей адчуваюць такія сімптомы, як стома, парушэнне сну, боль і трывога, у параўнанні з мужчынамі. І гэтыя сімптомы часта не улічваюцца як сімптомы дэпрэсіі. Але такія полавыя адрозненні здараюцца не толькі ў дэпрэсіі, яны здараюцца ў шмат якіх захворваннях. Так, менавіта барацьба маёй бабулі прывяла мяне на шлях гэтага пажыццёвага квэсту. І сёння я кірую цэнтрам, місія якога знаходзіць, чаму здараюцца гэтыя полавыя адрозненні, і выкарыстоўваць гэтыя веды для паляпшэння жаночага здароўя. Сёння мы ведаем, што кожная вуза мае пол. Цяпер гэта тэрмін, зацверджаны Інстытутам медыцыны. І што гэта азначае, дык тое, што мужчыны і жанчыны розныя ажно да вузавага і малекулярнага ўзроўняў. Гэта азначае, што мы розныя скрозь усе нашыя органы. Ад нашых мазгоў да нашых сэрцаў, нашых лёгкіх і нашых суставаў. Цяпер, прайшло толькі 20 гадоў з таго часу, калі ў нас не было амаль аніякіх звестак пра жаночае здароўе, акрамя нашай рэпрадукцыйнай функцыі. Але потым у 1993, у законную сілу ўвайшоў "Акт пра актывызацыю" Нацыянальнага інстытута здароўя. І гэта быў закон, які заявіў, што жанчыны і мяншынствы павінны ўдзельнічаць у клінічных іспытах, што праводзіліся НІЗ. І ў многіх адносінах гэты закон спрацаваў. Цяпер жанчыны звычайна ўключаны ў клінічныя даследаванні, і мы даведаліся, што існуюць вялізныя адрозненні ў тым, як жанчыны і мужчыны пераносяць хваробу. Але цікава, таму, што мы даведаліся пра гэтыя адрозненні, часта не надаюць увагі. Такім чынам, мы павінны задацца пытаннем: Навошта пакідаць жаночае здароўе на волю выпадка? І мы падвяргаем яго выпадковасці двума спосабамі. Па-першае, мы мусім яшчэ многаму навучыцца і мы не інвестуем у поўнае разуменне ступені гэтых полавых адрозненняў. Па-другое, мы не карыстаемся тым, чаму навучыліся, і не выкарыстоўваем гэта у штодзённай клінічнай практыцы. Мы проста недастаткова робім. Так, я збіраюся падзяліцца з вамі трыма прыкладамі полавых адрозненняў, якія паўплывалі на жаночае здароўе, і ў дачыненні да якіх мы павінны рабіць больш. Давайце пачнем з сардэчных захворванняў. Гэта забойца жанчын нумар адзін у сучасных Злучаных Штатах. Гэта - твар сардэчнага захворвання. Лінда - жанчына сярэдняга ўзросту, якой паставілі пашыральнік, змешчаны ў адной з артэрый, якая шла да ейнага сэрца. Калі ў яе з'явіліся паўторныя сімптомы, яна зноўку пайшла да доктара. Доктар зрабіў стары добры тэст: катэтарызацыю сэрца. Ён не паказаў закупорванняў. Сімптомы Лінды працягваліся. Ей давялося кінуць працу. І менавіта тады яна знайшла нас. Калі Лінда да нас прыйшла, мы зрабілі ячшэ адну катэтарызацыю сэрца, але ў гэты раз, мы ведалі адказ. Але нам быў патрэбны яшчэ адзін аналіз, каб паставіць дыягназ. Так, мы зрабілі тэст, які называецца міжкаранарны ультрагук, калі выкарыстоўваюцца гукавыя хвалі, каб паглядзець на артэрыю знутры. І тое, што мы вынайшлі, гэта тое, што ліндзіна хвароба зусім не выглядала так, як звычайная мужчынская хвароба. Тыповая мужчынская хвароба выглядае вось так. Бачна асобнае закупорванне або закупорванне. Хвароба Лінды, таксама як і хваробы столькіх многіх жанчын, выглядае вось так. Крывяная бляшка танейшая, яна больш дыфузіўна ляжыць ўздоўж артэрыі, і яе цяжэй убачыць. Так, для Лінды, і для многіх іншых жанчын, стары добры тэст не быў такім ужо добрым. Цяпер, Лінда атрымала адпаведнае лекаванне. Яна вярнулася да жыцця, і на шчасце, цяпер у яе ўсё добра. Але Ліндзе пашчасціла. Яна знайшла нас, мы знайшлі яе хваробу. Але для вельмі многіх жанчын гэта не так. У нас ёсць інструменты. У нас ёсць тэхналогіі для пастаноўкі дыягназу. Але вельмі часта на гэтыя полавыя адрозненні не звяртаюць увагі. Такім чынам, што наконт лекавання? Вельмі важнае даследванне, апублікаванае два гады таму, паставіла вельмі важнае пытанне: Як эфектыўней за ўсё лекаваць сардэчныя захворванні ў жанчын? Аўтары вывучылі дакументы за апошнія 10 год, і сотням з іх месца было на сметніцы. І што яны вынайшлі, дык што з тых, якія засталіся, 65 адсоткаў былі выключаны, бо нават калі жанчыны былі ўключаныя ў даследванні, у аналізе не было розніцы паміж жанчынамі і мужчынамі. Якая страчаная мажлівасць. Былі змарнаваныя грошы, але мы так і не даведаліся, як жывуць жанчыны. І гэтыя даследванні не здолелі ні ёты прыўнесці да вельмі, вельмі важнага пытання, як эфектыўней за ўсё лекаваць сардэчныя захворванні ў жанчын? Я хачу прадставіць вам Гартэнзію, маю хросную, Хун Вэй, сваячку маёй калегі, і кагосьці, каго вы, мажліва, ведаеце -- Дану, жонку Крыстафера Рыва. У ва ўсіх гэтых жанчын ёсць нешта вельмі важнае і агульнае. Усім ім тром паставілі дыягназ рак лёгкіх, рак-забойца жанчын нумар адзін у сучасных Злучаных Штатах. І ні адна з іх не паліла. На жаль, Дана і Хун Вэй памерлі ад сваёй хваробы. Сёння мы ведаем, што жанчыны, якія не паляць, у тры разы больш падвергнутыя дыягназу рак лёгкіх за мужчын, якія не паляць. Цяпер, цікавы факт: калі жанчынам ставяць дыягназ рак лёгкіх, яны лепш выжываюць за мужчын. Цяпер, некаторыя таму тлумачэнні. Нашыя даследванні паказалі, што ў вузах пухлінаў лёгкіх як у мужчын, так і ў жанчын, ёсць пэўныя гены. І гэтыя гены актывуюцца перш за ўсё эстрагенам. І калі гэтыя гены празмерна выражаныя, гэта вынікае ў павышэнні здольнасці выжывання, толькі ў маладых жанчын. Пакуль што гэта вельмі нядаўнае адкрыццё, і мы яшчэ не ведаем, ці гэта можа быць карысна у медыцынскай практыцы. Але такія адкрыцці, як гэта, могуць надаць нам надзею і даць нам магчымасць выратаваць жыццё як жанчынам, так і мужчынам. Цяпер, падзялюся прыкладам таго, калі мы ўлічваем полавыя адрозненні, і гэта можа стымуляваць навуку. Некалькі год таму новыя лекі ад раку праходзілі праверку, і калі аўтары паглядзелі на тое, у каго зменшыліся пухліны, то пабачылі, што 82 адсоткі вылекаваных былі жанчынамі. І гэта прывяло іх да пытання: Але чаму? І яны вынайшлі, што тыя генетычныя мутацыі, на якія былі накіраваныя лекі, нашмат часцей сустракаліся ў жанчын. І гэта прывяло да больш індывідуалізавнаага падыходу да лекавання раку лёгкіх, які таксама ўлічвае пол. Вось чаго мы можам дасягнуць, калі не пакінем жаночага здароўя на волю выпадка. Мы ведаем, калі вы ўкладваеце ў даследванні, вы атрымліваеце вынікі. Зірніце на ўзровень смяротнасці ад раку грудзей за ўвесь час. А цяпер зірніце на ўзровень смяротнасці ад раку лёгкіх за гэты час. А цяпер давайце паглядзім на даляры, інвеставаныя ў рак грудзей -- гэта даляры на кожную смерць -- і на даляры, інвеставаныя ў рак лёгкіх. Цяпер зразумела, что нашы інвестыцыі ў рак грудзей мелі вынік. Мажліва, недастаткова хутка, але яны мелі вынік. Тое ж самае мы можам зрабіць з ракам лёгкіх і з любой іншай хваробай. Дык давайце вернемся да дэпрэсіі. Дэпрэсія -- прычына нумар адзін інваліднасці ў жанчын у цяперашнім свеце. Адны даследчыкі вынайшлі, што інсуюць адрозненні ў мазгах жанчын і мужчын, у частках, якія звязаныя з настроем. І калі пакласці мужчын і жанчын у функцыянальны МРТ сканер -- гэта такі сканер, які паказвае, як мозг функцыянуе, калі ён актываваны -- калі пакласці іх у гэты сканэр і падвергнуць іх стрэсу, вы насамрэч можаце пабачыць розніцу. І менавіта такія вынаходкі, на нашу думку, маюць адказы на тое, чаму мы бачым гэтыя істотныя полавыя адрозненні у дэпрэсіі. І нават наглядезячы на тое, што мы ведаем, што гэтыя адрозненні існуюць, 66 адсоткаў даследванняў мозгу, пачынаючы ад жывёл, зробленыя або на жывёлах мужчынскага полу, або на жывёлах, пол якіх не быў вызначаны. Таму, я думаю, мы павінны зноў задацца пытаннем: Чаму мы пакідаем жаночае здароўе на волю выпадка? І гэта пытанне, якое не дае супакою тым з нас навукоўцам і медыкам, якія вераць, што мы стаім на парозе магчымасці значна палепшыць здароўе жанчыны. Мы ведаем, што кожная вуза мае пол. Мы ведаем, што на гэтыя адрозненні часта не звяртаюць увагі. І таму мы ведаем, что жанчыны не спаўна карыстаюцца здабыткамі сучаснай навукі і медыцыны. У нас ёсць інструменты, але нам не хапае калектыўнай волі і імпульсу. Жаночае здароўе -- такая ж прававая праблема, такая ж важная, як і справядлівы заробак. І гэта праблема якасці і з'яднанасці навукі і медыцыны. (Плясканні) Проста ўявіце імпульс, якога мы маглі б дасягнуць ў паляпшэнні здароўя жанчын, калі б мы ўлічвалі, што гэтыя адрозненні існуюць на самым пачатку планавання даследванняў. Або калі б мы аналізавалі нашыя дадзеныя паводле полу. Так, людзі пытаюцца ў мяне: Што я магу зрабіць? І вось што я прапаную: Па-першае, я прапаную вам думаць пра жаночае здароўе так сама, як вы думаеце і клапоціцеся пра іншыя важныя для вас праблемы. І па-другое, не менш важна, як жанчына, вы павінны спытаць у свайго доктара і ў дактароў, што лекуюць вашых блізкіх: Ці гэтая хвароба або лекаванне адрозніваецца ў жанчын? Цяпер, паўстае глыбокае пытанне, бо адказ, хутчэй за ўсё, будзе "так", але ваш доктар можа не ведаць адказу, прынамсі пакуль не ведаць. Але калі вы запытаеце, ваш доктар хутчэй за ўсё стане шукаць адказ. І гэта так важна, не толькі для нас саміх, але для ўсіх тых, каго мы любім. Для маці, дачкі, сястры, сяброўкі ці бабулі. Менавіта пакуты маёй бабулі натхнілі маю працу па паляпшэнні жаночага здароўя. Гэта яе спадчына. Нашай спадчынай можа стацца паляпшэнне жаночага здароўя для гэтага пакалення, і для будучых пакаленняў. Дзякуй. (Плясканні)