Return to the talk Return to talk

Transcript

Select language

Translated by Alena Zhaliazniak
Reviewed by Hanna Baradzina

0:15 Гэта ўжо пяты раз, калі я стаю на гэтым узбярэжжы, у Кубе, і гляджу за далягляд, верачы, ізноў, што я адолею пераплыць гэту непамерную, небяспечную і дзікую частку акіяну. Не толькі я ўжо cама спрабавала 4 разы, але і найлепшыя плыўцы ў свеце спрабуюць ужо з 50-х, і да сей пары ніхто не адолеў. Каманда ганарыцца нашымі чатырма спробамі. У яе складзе 30 чалавек. Боні − мая найлепшая сяброўка і кіраўніца каманды, якая можа мабілізаваць волю, апошнюю яе кропельку ў маім целе, калі я ўжо думаю, што яе больш няма, пасля шматлікіх гадзін і дзён там, на вадзе. Эксперты па акулах − найлепшыя ў свеце, бо пад намі гэтыя вялікія драпежнікі. Кубамедузы − смяротна атрутныя, самыя небяспечныя ва ўсім акіяне, таксама ў гэтай вадзе, і я амаль памерла з-за іх атруты ў апошні раз. Самі па сабе ўмовы, нягледзячы на дыстанцыю ў больш за 160 км, − гэта адкрыты акіян з плынямі і вірамі, да гэтага ж Гальфстрым − самае непрадказальнае з усіх цячэнняў свету. Да слова кажучы, мне заўсёды дзіўна, калі журналісты ці папросту людзі перад заплывам мяне пытаюць: "Дык вы паплывеце паўздоўж нейкіх чоўнаў, "ці недалёка ад людзей, ці як?" А я сабе думаю − менавіта што яны сабе ўяўляюць? Што мая навігацыя будзе рабіцца праз нябёсы, што я буду плыць з гэткім нажом для палявання, што я сама буду лавіць рыбу, здымаць з яе жывой луску і есці, і да гэтага буду за сабой цягці заводзік па асалоджванню вады? (Смех) Так, я плыву з камандай. (Смех) І гэта каманда − экспертаў, гэта каманда смелых людзей, у якіх поўна новых ідэяў і навучных вынаходак, і такія каманды стаяць за любой экспедыцыяй на нашай планеце. Але ж і неймаверным быў наш шлях! Ну на адвечнае гэта пытанне, яшчэ, здаецца, ад грэкаў, чаму жывем... Жыццё − гэта шлях, а зусім не мэта... І вось мы на гэтым шляху, і дагэтуль дарога была несамавернай. Мы да запаветнага другога берагу яшчэ не даплылі, але ў нас ужо і пачуццё гонару, і адданасць справе, непахісная адданасць. Калі мне споўнілася 60, мара была настолькі ж жывая, як і калі я ўпершыню паспрабавала ў недзе 20, і я марыла, і я ўяўляла. Самы знакаміты адрэзак вады на Зямлі зараз - з Кубы да Фларыды. І ён быў глыбокі. І ён быў глыбока ў маёй душы. Калі мне мінула 60, ідэя была не столькі ў спартыўным дасягненні, не эга мяне падштрухоўвала: "Я хочу быць першай." І гэтае было, няма чаго адракацца. Думка ішла глыбей. Яна была больш пытаннем колькі таго жыцця засталося. Чаго тут хавацца, мы ўсе рухаемся ў адзіны бок, ці не, дык што мы можам зрабіць? Што мы можам зрабіць, каб рухацца наперад, не азіраючыся з гораччу назад? Увесь апошні год, на трэніроўках, у мяне ў галаве круціўся перафразіраваны выраз Тэдзі Рузвельта, нешта накшталт: "Давай, "давай, сядзі ў сваім утульным фатэлі "і крытыкуй, назірай, "у той час, калі смелы ідзе на рынг і б'е, "ён у крыві, забруджаны, і зможаны, "і зможаны ізноў і не аднойчы, "але ён не баіцца і без асцярогі "жыве свае жыццё на ўсю моц." Канешне ж я хачу даплыць да другога ўзбярэжжа. Гэта заўсёды было мэтай, і я нават зараз трохі пахвалюся, што ў гэтым годзе дасягнутая мэта была нават больш салодкай за працэс яе дасягнення. (Смех) (Воплескі) Але й сам працэс быў таго варты. На момант пачатку заплыву, летам, усе − і навукоўцы, і спартыўныя навукоўцы, і спецыялісты па вынослівасці, і неўролагі, мая уласная каманда, Боні − казалі, што пераплыць немагчыма. Папросту немажліва. Боні мне сказала: "Але калі ты хочаш прайсці па шляху да дасягнення я буду падрымліваць цябе да самага канца, я буду за табой." І зараз мы тут. Мы глядзім на другое ўзбярэжжа ў стане зацішша да першага грабка, стоячы на каменні порту Хемінгуэя, над намі развінуты кубінскі сцяг, уся каманда ўжо ў суднах, яны машуць рукамі: "Мы тут, мы будзем за тваёй спінаю." Боні і я глядзім адна на адну і кажам, што ў гэтым годзе наша мантра − я яе паўтарала праз усе трэніроўкі − знайсці мажлівасць. Калі ў цябе ёсць мара, то да яе дасягнення знойдуцца перашкоды. Ніхто з нас не пройдзе праз жыццё без разбітага сэрца, ці бязладдзя, але калі вы верыце ў мару з усяе моцы, калі вас будзе калашмаціць, вы можаце паспрабаваць ізноў і ізноў, вы верыце ў пераадольванне як добрую чалавечую якасць, то вы знойзеце мажлівасць. Боні схапіла мяне за плечы і сказала: "Давай знойдзем мажлівасць даплыць да Фларыды." Мы пачалі, і ў наступныя 53 гадзіны наш шлях быў напружаны і незабывальны. Узлёты былі высокімі, як, напрыклад, неверагоднасць − я няверучая, але паверце мне, неверагоднасць блакітнасці Гальфстрыму, быццам ты ім дыхаеш, гледзячы на дол, што за кіламетры ад цябе, адчуваючы чароўнасць гэтае блакітнае планеты, на якой мы жывем, зацінае дыханне. У мяне ёсць падборка з 85-х песень, і асабліва ўначы, бо мы не карыстаемся ліхтарамі, святло вабіць медузаў, таксама акул, яно вабіць маленькіх рыбінаў, якія вабяць акул, таму мы ідзем у поўнай цемры. Такой цемры вы ніколі не бачылі. Не ўгледзець нават асабістае далоні, таму людзі на суднах, Боні і мая каманда, яны ўслухоўваюцца ў плёск грабучых далоняў, і ведаюць, што я недзе побач, таму што бачнасці няма аніякай. А я сабе плыву, з дапамогай падборкі бачу новыя вымярэнні. (Смех) На мне цесная гумовая шапачка, і я нічога не чую. На мне акуляры для плавання, я паварочваю галаву 50 разоў за хвіліну, і я спяваю. песня Джона Ленана ♪ Imagine there's no heaven ♪ ♪ doo doo doo doo doo ♪ ♪ It's easy if you try ♪ ♪ doo doo doo doo doo ♪ Я магу праспяваць гэтую песню тысячу разоў запар. (Смех) Гэта сам па сабе талент. (Смех) (Воплескі) Кожны раз, калі я скончваю ♪ Ooh, you may say I'm a dreamer but I'm not the only one ♪ 222-і. ♪ Imagine there's no heaven ♪ А калі я спела песню Джона Ленана "Imagine" тысячу разоў, я праплыла 9 гадзін і 45 хвілін, акурат. Канешне ж, былі і крызісы. Як без іх. Калі выварочвае, з-за марской вады, табе няхораша, на цябе апранута вялікая маска, што беражэ ад медузаў. У ёй цяжка плыць. З-за яе ў цябе ў роце маленькія парэзы, але так медузавы шчупальцы не параняць. Пасля падае тэмпература цела. Вада − 30 градусаў, а твая вага зніжаецца, калорыі знікаюць, і ты падплываеш да борту судна, да судна дакранацца нельга, нельга вылезці з вады, а Боні і каманда падаюць мне ежу і пытаюцца, як я трымаюся, ці ўсё хорша, а я сабе бачу індыйскі палац Тадж Махал. Мой розум знаходзіцца ў зусім іншым стане, я сабе думаю "от жа ж, ніколі не падумала б, "што знайду Тадж Махал тут. "Які ж ён прыгожы. "І колькі ж гэта ім заняло часу пабудаваць гэты цуд? "Звар'яцела." (Смех) У нас ёсць гэткае непарушнае правіла, што мне ніколі дакладна не кажуць, як далёка яшчэ засталося. Бо мы насамрэч не ведаем, як далёка. Колькі можа яшчэ здарыцца, паміж гэтым месцам і наступным! Непрадказальныя і надвор'е, і плыні, і, беражы Бог, ёсць магчымасць, што цябе апячэ медуза, хоць ты не думаеш, што можна быць апечаным у гэтай абараняльнай вопратцы. Боні вырашыла, на пачатку трэцяй раніцы, што я ў дрэнным стане, што я ледзь трымаюся, і яна паклікала мяне да судна. Я падплыла, а яна кажа: "Глянь, глянь туды." Там я ўбачыла пасвятленне, і таму, што днём значна лягчэй плыць, чым уначы, я падумала, што хутка пачнецца дзень, і я ўбачыла пасвятленне на гарызонце і сказала: "Хутка будзе раніца." А яна кажа: "Не, гэта агні гораду Кі Вэст." Да яго я плыла яшчэ 15 гадзін, і для большасці плыўцоў гэта − доўгая дыстанцыя. (Смех) (Воплескі) Вы не дасьце мне веры − колькі 15-гадзінных трэніровак у мяне было! Тут, у заплыве, я з неадкуль вырашыла не лічыць грабкі, не спяваць і не думаць пра выказванні Сцівена Хокінза пра параметры сусвету; я пачала думаць пра гэтую маю мару, і пра "чаму" і пра "як". Як я ўжо казала, ва ўзросце 60 год мара ўжо не была пра фізічную магчымасць дасягнення. Гэта кожнадзённыя рэчы. Яны складзены з дысцыпліны і з падрыхтоўкі, і ў гэтым ёсць свой гонар. Замест гэтага, плывучы, я вырашыла думаць пра тое, што звычайна завецца дасягненнем зорак, але ў маім выпадку гэта − дасягненне гарызонту. А калі ты дацягнешся да гарызонту, і як я даказала, вы можаце туды не трапіць, якія для гэтага трэ было пабудаваць характар і дух. Які фундамент мусіў быць закладзены на шляху да гарызонта! А тут я гляджу на блізкі ўжо бераг, і маленькай частцы мяне шкада. Гэткае доўгае вандраванне скончыцца. Да мяне падыходзяць шмат людзей зараз з пытаннем што далей. Ім даспадобы было назіраць за сігналам з майго заплыву на кампутары. Калі наступны рэкорд? Мы не можам дачакацца пасачыць за наступным. Яны былі часткай падарожжа 53 гадзіны, я ў ім ўжо гады. Не будзе больш эпапейныж пераплываў праз акіян. У чым была і застаецца сутнасць, дык тое, што кожны дзень нашага жыцця эпапейны. Адчуванне, калі я выйшла на бераг, выйшла хістаючыся... Я ж столькі разоў практыкавалася − вельмі самаўлюбёна − што я скажу, калі выйду на бераг. Калі Боні думала, што ў мяне заціскае ў горле, яна падазвала судна з дактарамі да нашага, каб сказаць ім, што ў мяне пачынаюцца праблемы з дыханнем. Яшчэ 12, 24 гадзіны ў салёнай вадзе, і гэтак далей. Я ж у стане галюцынацыяў падумала, што пачула слова трахеатомія. (Смех) Боні кажа доктару: "Я не хвалююся пра яе дыханне. "Але калі яна, выйшаўшы з вады, не зможа размаўляць − "яна будзе надзвычай раззлаванай." (Смех) Насамрэч, замест прадуманых прамоваў, якія я практыкавала ў час доўгіх трэніровак у якасці матывацыі, усё было інакш. Гэта быў вельмі прыземлены, яднаючы момант з натоўпам, з камандай. У нас атрымалася. Не ў мяне, а у нас. І мы ніколі гэтага не забудзем. Гэта будзе часткай нашага жыцця. А словы, што з мяне выліліся, былі, па-першае: "Ніколі не здавайцеся." Я гэтаму доказ. Пра які выказ Сакрата мы сёння размаўляем? Існаваць значыць дзейнічаць. Я не папросту стаю і кажу вам не здавацца. Я не здалася. Я здзейсніла гэтыя словы. Па-другое, я сказала: "Дасягнуць мары "можна ў любым узросце, ніхто не застары." Мне 64, і я зрабіла тое, што ніхто з ніякага ўзросту, ніякага полу ніколі не зрабіў, і я ўпэўнена, без сумнення, я зараз у росквіце майго жыцця. (Воплескі) Менавіта так. Дзякуй. І трэцяе, што я сказала на беразе ў той дзень: "Гэтае дасягненне выглядае поўным адзіноты, "і гэта сапраўды са шматлікіх бакоў гэтак і ёсць, "але з другіх, найважнейшых бакоў "гэта − дасягненне каманды. Калі вы думаеце, што я − агрэсіўны баец, "пазнаёмцеся з Боні." (Смех) Боні, ты дзе? Дзе ты? Вось Боні Столл. (Воплескі) Мая добрая сяброўка. Генры Дэвід Таро сказаў, дасягнуўшы мары не важна, што вы атрымалі, важна кім вы сталі ў працэсе дасягнення. І вось я стаю перад вамі. За гэтыя 3 месяцы, што прайшлі пасля заплыву, я была ў праграме Опры Уінфры; я была ў Авальным кабінеце прэзідэнта Абамы; мяне запрашалі рабіць прамовы перад рознымі цікавымі аўдыторыямі, як гэтая; я падпісала добры кантракт на напісанне кнігі. Усё гэта адметна, і я не паменшваю яго значэння. Я ўсім гэтым ганаруся, але праўду кажучы, я хаджу з высока паднятай галавой, таму што я − той моцны, бясстрашны чалавек, што знайшоў мажлівасць, і я ім застануся да канца маіх дзён. Вялікі дзякуй і добрай вам канферэнцыі. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. (Воплескі) Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Знайдзіце мажлівасць! (Воплескі)