Return to the talk Return to talk

Transcript

Select language

Translated by Alena Zhaliazniak
Reviewed by Hanna Baradzina

0:11 Людзі, што вакол нас, могуць розным чынам дапамагчы нам палепшыць наша жыццё. Мы не бачымся з усімі нашымі суседзямі, і таму шмат мудрасці не перадаем адно аднаму, хоць мы і знаходзімся фізічна ў адным соцыюме.

0:24 Цягам апошніх год я ўсяляк спрабавала дзяліцца інфармацыяй з суседзямі праз агульную сацыяльную прастору, выкарыстоўваючы простыя рэчы: стыкеры, маркеры і крэйду. Праекты пачыналіся з маіх уласных пытанняў накшталт: «А колькі мае суседзі плоцяць за арэнду?» (Смех) «Як мы можам больш даваць ці пазычаць, але каб гэты званок ў кватэру не прыйшоўся на ліхую гадзіну?» «Як можна дзяліцца ўспамінамі пра закінутыя будынкі і такім чынам лепей разумець тое месца, дзе мы жывем?» «Як можна распавесці адно адному пра спадзяванні адносна таго, ў што ператворыцца зачыненая крама, каб даведацца, што трэба сённяшняму грамадству і на што яно спадзяецца?»

1:05 Я жыву ў Новым Арлеане, і я закаханая ў гэты горад. Мая душа супакойваецца каля вялізных вечназялёных дубоў, якія стагоддзямі хаваюць у сваёй цені закаханых, выпівох і летуценнікаў. Я давяраю гораду, які заўсёды пакідае месца для музыкі. (Смех) У мяне адчуванне, быццам кожны раз, калі нехта чхне, ў Новым Арлеане з гэтай нагоды парад. (Смех) У гэтым горадзе адна з найпрыгажэйшых архітэктур у свеце, але таксама і найвялікшая колькасць закінутых будынкаў, чым дзе яшчэ ў Амерыцы.

1:34 Я жыву каля гэткага будынку, і я падумала, як я б магла ўпрыгожыць яго для ўсяго наваколля. Я таксама падумала і пра тое, што назаўжды змяніла мае жыццё.

1:47 У 2009-м я згубіла чалавека, якога вельмі любіла. Яе звалі Джаана, яна даводзілася мне маці, і яе смерць была раптоўнай і неспадзяванай. Я шмат перадумала пра смерць, і я адчула глыбокую падзяку за той час, калі яна была са мной, і асэнсавала, што для мяне ў жыцці з’яўляецца важным. Але мне цяжка падтрымліваць гэткую перспектыву ў будным жыцці. Мне падаецца, што лёгка згубіць сябе ў штодзённасці і запамятаць, што для цябе важна.

2:35 І вось з дапамогай старых і новых сяброў я ператварыла сцяну гэтага закінутага будынку ў вялізную разлінееную для нататак дошку, пад загалоўкам «Перад тым, як я памру, я б хацеў…» Кожны, хто праходзіць побач, можа ўзяць крэйду, паразважаць аб сваім жыцці і падзяліцца асабістымі памкненнямі ў грамадскім месцы.

2:57 Я не ведала, што і чакаць ад гэтага эксперыменту, але да наступнага дню дошка была цалкам запоўненная, і працягвала запаўняцца. Я б хацела падзяліцца некаторымі ідэямі, што людзі напісалі на сценцы.

3:12 «Перад тым, як я памру, я б хацеў, каб мяне судзілі за пірацтва.» (Смех) «Перад тым, як я памру, я б хацеў стаяць па абодвух баках лініі перамены даты.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў праспяваць для мільёнаў людзей.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў пасадзіць дрэва.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў пажыць, вырабляючы сваю электрычнасць.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў абняць яе яшчэ адзін раз.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў бы быць для некага героем.» «Перад тым, як я памру, я б хацеў быць цалкам сабой.»

4:04 Такім чынам, гэта месца з занядбанага ператварылася ў творчае. Надзеі і мары людзей даводзілі мяне да смеху ўголас, да слёз, і суцяшалі мяне ў цяжкія часы. Праект дапамагае ўяўляць, што ты не адзін. Ён дапамагае глядець на суседзяў па-новаму, з натхненнем. Ён дапамагае стварыць месца для роздуму і разважання, дапамагае не запамятаць, што для нас самае важнае ў працэсе росту і перамен.

4:32 Я ажыццявіла гэту ідэю ў тым годзе і пачала атрымліваць сотні паведамленняў ад захопленых ідэяй людзей, якія б хацелі зрабіць падобныя сцены ў сваім асяродку. Так, разам з калегамі з цэнтру грамадства мы сабралі набор рэчаў у дапамогу, і зараз гэтыя дошкі-сцены існуюць у розных краінах свету, уключаючы Казахстан, Паўднёвую Афрыку, Аўстралію, Аргентыну і іншыя. Разам мы паказалі, наколькі ўплывовым можа быць соцыюм, калі ў нас ёсць магчымасць выказацца і падзяліцца адно з адным.

5:08 Дзве нашыя бясцэнныя каштоўнасці – гэта час і адносіны з іншымі людзьмі. У наш час, дзе ўсё больш спосабаў адцягвання ўвагі, больш важна, чым калі, знайсці мажлівасць не згубіць агульнае разуменне жыцця і не запамятаваць, што жыццё кароткае і кволае. Размовы пра смерць часта не ўхваляюцца ў нашым грамадстве, але я прыйшла да высновы, что падрыхтоўка да смерці больш чым што ўпэўнівае чалавека ў сваіх мажлівасцях. Думкі пра смерць праясняюць жыццё.

5:40 Нашы агульныя грамадскія месцы могуць лепш адлюстраваць, што важна для нас саміх і для нашых супольнасцяў. Чым больш існуе шляхоў дзяліцца нашымі спадзяваннямі, боязямі і гісторыямі, тым больш людзі, што вакол нас, не толькі могуць нам дапамагчы палепшыць наша атачэнне, але і палепшыць наша жыццё. Дзякуй. (Воплескі)

5:59 (Воплескі) Дзякуй. (Воплескі) (Воплескі)